Дыяспара ў Варшаве ўшанавала памяць Кастуся Каліноўскага
24 студзеня 2023
169

Вянок у гонар 160-годдзя паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ўсклалі беларусы Варшавы да Брамы пакаранняў смерцю 24 студзеня 2023 года.

Акцыя адбылася пасля таго, як у пасланні прэзідэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага 23 студзеня 2023 года беларусаў не згадалі сярод удзельнікаў паўстання 1863 года, перадае “Белсат”.

Кастусь Каліноўскі – гэта наша зброя сёння, адзначыў падчас выступу палітык Вячаслаў Сіўчык. “Кастусь Каліноўскі аддаў жыццё за Беларусь, і сёння беларусам сёння найбольш патрэбна праўда”, — цытуе Сіўчыка тэлеграм-канал “Позірк”.

Завершылася акцыя хвілінай маўчання ў памяць беларусаў, якія загінулі.

Іншыя вянкі: літоўскі, украінскі і польскі былі ўскладзеныя 23 студзеня 2023 года падчас выступаў прэзідэнтаў Польшчы і Літвы, зачытаннага паслом Украіны паслання прэзідэнта Зяленскага. «Студзеньскае паўстанне паскорыла нацыянальнае адраджэнне і вызваленчы рух на тэрыторыі сучасных Украіны, Польшчы і Літвы. Тагачасныя падзеі загартавалі свабодалюбства і цвёрдасць духу нашых народаў. Сёння, аддаючы даніну павагі Студзеньскаму паўстанню, мы адчуваем адзінства і асаблівую гістарычную сувязь з нашымі продкамі, якія тады мужна адстойвалі свабоду і незалежнасць», – цытуе заяву Зяленскага агенцтва PAP. Польскі і літоўскі прэзідэнты ўзгадалі ўдзел беларусаў у паўстанні.

На тых мерапрыемствах прысутнічала беларуская дэлегацыя на чале з лідэрам беларускага пратэста Святланай Ціханоўскай. Яна таксама выступіла ў прамовай.

Нагадаем, што дыяспара ў іншых месцах не абыйшла ўвагай 160-ую гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага, якое ў Польшчы мае назву “Студзеньскае паўстанне”. Мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі ў прыватнасці ў Беластоку, Вільні.

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Позірк”