
У шэрагу гарадоў свету 12 лістапада 2022 года намечаны акцыі з нагоды другой гадавіны забойства лукашэнкаўскімі чыноўнікамі і сілавікамі мінчаніна Рамана Бандарэнкі. Да сумнай даты дыяспара стварыла музычны кліп з удзелам беларускіх эмігрантаў.
Раман Бандарэнка, які жыў у доме каля “Плошчы перамен”, 11 лістапада 2020 года, пабачыўшы, што нейкія людзі зрываюць там бел-чырвона-белыя стужкі, выйшаў паразмаўляць з імі. Невядомыя збілі яго, пасля чаго Раман у цяжкім стане трапіў ў бальніцу. У выніку ўвечары 12 лістапада 2020 года ён памёр.
Бандарэнка таксама быў мастаком, вучыў дзетак маляваць і неаднаразова дапамагаў аднавіць мурал «дыджэяў перамен».
Прайшло два гады, але забойцы не панеслі адказнасці. Мяркуецца, што сярод іх набіліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі — Дзмітрый Баскаў, Дзмітрый Шакута, Наталля Эйсмант.
Фота і відэа: “Белрынок” і тэлеграм-канал “Мая краіна Беларусь”
Матэрыялы па тэме: