Эканоміка Беларусі стала горшай у ЕАЭС
11 жніўня 2022
188

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі абваліўся на 4,2% у першым паўгоддзі 2022 году. Гэта найгоршы вынік сярод усіх краін Еўразійскага саюзу. У сваю чаргу беларуская інфляцыя плюсуе.

Паводле даных Еўразійскага банку развіцця, сярод краінаў ЕАЭС за шэсць месяцаў ВУП скараціўся таксама ў Расеі, але толькі на 0,5%.

Пры гэтым у Казахстане ён вырас на 3,4%, Кыргызстане – на 6,3%, а Таджыкістане – на 7,4%.

Найлепшыя вынікі паказвае Арменія, эканоміка якой з пачатку года дадала ў росце 11,8%.

У той жа час расце ў Беларусі інфляцыя. У ліпені ў гадавым выражэнні склала 18,1%. Месяцам ране гадавая інфляцыя складала 17,6%. Галоўным драйверам росту цэн сталі нехарчовыя тавары, падаражэўшыя на 20,7%, піша тэлеграм-канал «Нашы грошы».