Эстонія абяцае не рабіць перашкод у навучанні беларускіх студэнтаў
24 снежня 2022
175

Беларускія студэнты без перашкод могуць паступаць і вучыцца ў эстонскіх універсітэтах. Пра гэта паведаміў лідару беларускага пратэсту Святлане Ціханоўскай міністр замежных спраў Эстоніі Ўрмас Рейнсалу.

«Я полностью разделяю ваше мнение о том, что для демократического будущего Беларуси потребуются свободные, образованные молодые люди и что наша обязанность – поддерживать устремления молодежи», – напісаў Урмас Рейнсалу.

Паводле ліста міністра, эстонскія ўніверсітэты не будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоў адносна прыёму беларускіх студэнтаў. Таксама яны маюць права падаваць заявы на атрыманне даўгатэрміновай візы ці віда на жыхарства для навучання ў Эстоніі, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.

У жніўні 2022 года Эстонія заявіла пра ўвядзенне ўласных санкцый з-за агрэсіі Расіі і яе хаўрусніцы Беларусі на Ўкраіну. Тады паведамлялася, што расійскія і беларускія студэнты, як грамадзяне краін, што пачалі вайну, не змогуць атрымаць від на жыхарства для працы, вядзення бізнэса і навучання.

Нагадаем, што ў Чэхіі для беларусаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі, запрацавала праграма міністэства замежных спраў “Грамадзянская супольнасць”, якая прадугледжвае выдачу ім чэшскіх доўгатэрміновых віз. Гэтыя візы з мэтый навучання сталі атрымаліваць першыя беларускія студэнты.