Эстонія перадала Святлане Ціханоўскай копію дакумента Рады БНР
24 кастрычніка 2022
152

Копію дакумента аб прызнанні Радай БНР у 1920 годзе незалежнасці Эстонскай Рэспублікі перадаў 24 кастрычніка 2022 года лідару беларускага пратэста Святлане Ціханоўскай глава МЗС гэтай краіны Урмас Рэйнсалу.

Урачыстая перадача адбылася ў будынку эстонскага МЗС. Святлана Цiханоўская цяпр знаходзіцца ў Эстоніі, дзе ў яе плануюцца сустрэчы з прэзідэнтам, спікерам парламента, рэктарамі ўніверсітэтаў, а таксама выступленне перад дэпутатамі, паведамляе тэлеграм-канал “Парламентский канал”.

Урмас Рэйнсалу заявіў, што Эстонія накіруе ў Вільню дыпламатычнага пасланніка, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі. Таксама ён пацвердзіў, што Эстонія не прызнае рэжым Лукашэнкі, раздзяляе беларусаў і рэжым, а таксама беларусаў і расійскі народ, паведамляе тэлеграм-канал “Мотолько помоги“.

Фота: тэлеграм-канал “Мотолько помоги”