Эстонскі міністр заклікаў да ўзмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі
24 верасня 2022
146

Ціск на лукашэнкаўскія улады, якія з’яўляюцца саўдзельнікам у агрэсіі Расіі на Ўкраіну, трэба ўзмацніць, заявіў міністр замежных спраў Эстоніі Ўрмас Рэйнсалу ў адказ на намер афіцыйнага Мінску зменшыць колькасць супрацоўнікаў беларускай амбасады ў гэтай краіне.

Эстонскі міністр запэўніў, што яго дзяржава будзе і надалей падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларускай апазіцыі і грамадства, каб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі не засталіся беспакаранымі. Рэйнсалу лічыць неабходным узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.

«Власти Беларуси являются соучастниками в жестокой войне России против Украины, которая длится уже более полугода. Поэтому необходимо ужесточить санкции против режима, продолжить международную изоляцию и обеспечить юридическую ответственность, потому что у режима Лукашенко не должно быть ощущения безнаказанности», — цытуе эстонскага міністра тэлеграм-канал “Парламентскі канал”.

Урмас Рэйнсалу таксама паведаміў, што эстонскі бок прыймае да ведама рашэнне лукашыстаў скараціць колькасць супрацоўнікаў беларускай амбасады і абацяе адказаць на гэта абраным спосабам.

Раней, 23 верасня 2022 года, праўладнае інфармацыйнае агенцтва “Белта” паведаміла, што афіцыйны Мінск з 1 кастрычніка 2022 года скарачае штат беларускай амбасады ў Эстоніі да аднаго дыпламатычнага супрацоўніка для выканання консульскіх функцый і аднаго работніка адміністрацыйна-тэхнічнага персанала. 

Прычынай стала арганізаванае эстонскім бокам у Нью-Йорку мерапрыемства ў падтрымку беларускай апазіцыі, дзе ўдзел прыняла лідэр беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская.

Фота: украінскі партал “Хвиля”