Еўракамісія паабяцала 25 млн еўра на дэмакратыю для беларусаў
7 снежня 2022
130

Новая праграма дапамогі «EU4Belarus: падтрымка сацыяльнай устойлівасці і развіцця чалавечага капітала» ад Еўрапейскай камісіі прадугледжвае выдзяленне 25 млн еўра для беларускай грамадзянскай супольнасці, моладзі, студэнтаў, прафесарска-выкладчыцкага складу і спецыялістаў.

Дзякуючы дапамогі ЕС, актывісты грамадзянскай супольнасці могуць працягваць сваю працу, нягледзячы на вельмі складаную абстаноўку на месцах, улічваючы рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў краіне”, – адзначаецца ў прэс-рэлізе Еўракамісіі.

У той жа час студэнты і спецыялісты будуць мець доступ да сучаснай якаснай адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі і магчымасцяў навучання, у тым ліку праз стыпендыяльную праграму і шляхам садзейнічання кантактам паміж беларускімі і еўрапейскімі спецыялістамі і арганізацыямі.

Пры падтрымцы ЕС больш за 520 студэнтаў у цяперашні час атрымліваюць стыпендыі і амаль 800 чалавек удзельнічаюць у анлайн-трэнінгах для ўмацавання сваіх прафесійных навыкаў. Акрамя таго, беларусы могуць падаць заяўку на кароткатэрміновыя прафесійныя абмены, даследчыя стыпендыі і гранты. Гэтая новая дапамога дазволіць прафінансаваць яшчэ 450 стыпендый, 500 прафесійных абменаў і прадаставіць дадатковыя адукацыйныя магчымасці”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Там жа адзначаецца, што дзякуючы гэтай праграме, агульная падтрымка народа Беларусі ў 2022 годзе перавысіць 30 млн еўра. Пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года ЕС падтрымаў народ Беларусі, вылучыўшы больш за 100 млн еўра на прамую дапамогу ахвярам рэпрэсій, грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ, моладзі і стыпендыям, малому бізнесу, ахове здароўя і культуры.

Нагадаем, што еўрапейскія структуры падрыхтавалі для Новай Беларусі тры млрд еўра. Аб гэтым заявіў 19 верасня 2022 года выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі Мацей Папоўскі.