
Інтэрактыўныя імпрэзы, гульні, беларускія традыцыйныя танцы, лекцыю краязнаўца Рамана Абрамчука, песні разам з Хорам вольных беларусаў і іншыя актыўнасці мелі месца 27 жніўня 2022 года на фестывалі «Беларускі спас», які прайшоў у Беларускім доме ў Варшаве.
«Я сабраў усіх гэтых цудоўных людзей, удзячны, што яны прыехалі. Удзячны таксама нашым партнёрам і спонсарам. Гэта ініцыятыва „Міжнародныя дні беларускай культуры“, Беларуская Рада культуры, амбасада Нідэрландаў у Варшаве, Беларускі дом у Варшаве», – распавеў арганізатар фестывалю, прадзюсар, рэжысёр і актор Аляксей Бурнасенка кампаніі «Будзьма беларусамі».
На фестываль прыйшло шмат сем“яў з дзецьмі. Усе яны маглі разам з Хорам вольных беларусаў праспяваць «Сцяг», «Муры», «Магутны Божа», «Гэта мы», «Пагоня», гімн БНР «Ваяцкі марш», «Малітва» на словы Янкі Купалы.
У сваю чаргу гурт Relikt выканаў некалькі апрацовак народных песень з альбома «Дрэва жыцця», старыя хіты «Чаго ты, лосю», «Люцэрна».
Напярэдадні фестываля Беларускі дом заклікаў наведвальнікаў прынесці свая фірмовыя хатнія стравы, якімі яны хацелі б падзяліцца з іншымі ўдзельнікамі фестывалю (пірагі, булачкі, бутэрброды, блінчыкі, салаты, закускі, ягады ці садавіну ці іншыя), а таксама пледзікі, каб адпачываць у дворыку.
Матэрыялы па тэме: