Фільм аб беларускай дыяспары ў Аўстрыі з’явіўся ў YouTube
7 жніўня 2022
215

Malanka Media выпусціла фільм серыі Маланка.Док аб беларусах у Аўстрыі. Паводле гэтага СМІ, іх там пражывае крыху больш за дзве тысячы.

«Пасля падзей 2020 года яны актывізаваліся як палітычна, так і культурна: беларускі мурал на сценах Вены, скачкі з БЧБ-сцягам з хмарачосаў, Купалле на беразе Дуная, канцэрт “петлі прыхільнасці” і многае іншае. Чым вылучаюцца беларусы Вены сярод беларускіх дыяспар? У чым яны бачаць сваю місію ў падтрымцы Беларусі? Так шмат намаганняў трэба, каб разгарнуць актыўную дзьвіжуху у еўрапейскім горадзе?» – распавядаецца ў анатацыі да фільма, які з’явіўся 6 жніўня 2022 года.