Фільм аб беларускіх праваабаронцах-эмігрантах з’явіўся ў інтэрнэце

Прэм’ера фільма аб прааваабаронцах, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь, «Ня быць скотам» адбылася на YouTube-канале «Маланка.Медыя».
Фільм распавядае пра працу ў эміграцыі некалькіх праваабаронцаў Праваабарончага цэнтра «Вясна», якія сталі двойчы бежанцамі. Спачатку праз пераслед яны павінны былі выехаць з Беларусі ва Ўкраіну, а потым вайна іх выгнала ў Літву, піша сайт «Вясны».
Аўтары 20-хвіліннай дакументальнай стужкі плануюць прадставіць фільм на некалькіх міжнародных праваабарончых кінафестывалях. Ён прысвечаны ўсім палітзняволеным праваабаронцам.
Матэрыялы па тэме: