Фільм аб сучаснай беларускай эміграцыі ў Чэхіі з’явіўся ў інтэрнэце
25 снежня 2022
148

“Прага да свабоды” – такую назву носіць новы фільм партала Malanka Media, які з’явіўся 25 снежня 2022 года на яго YouTube-канале

Кому ты нужен в чужой стране? Лучше всего на этот вопрос могут ответить те, кто прошел сложный путь эмиграции. Беларуская диаспора Чехии имеет долгую историю и свои традиции. Для её представителей слова “беларус беларусу беларус” стали залогом выживания в чужой стране, которая успела стать для них вторым домом. Почему дети эмигрантов не хотят вспоминать учебу в беларусских школах? Как не сломаться, когда путь домой отрезан? Как чехи относятся к беларусам? Об этом и многом другом мы поговорили с активными участниками диаспоры в новом фильме Маланка.Doc”, – гаворыцца ў анонсе да фільма.

“Прага да свабоды” ўяўляе сабой расповяды некалькіх беларусаў, якія цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў перасяліліся ў Чэхію і ўжо ўладкавалі там сваё жыццё.

Нагадаем, што ў жніўні 2022 года Malanka Media выпусціла фільм серыі Маланка.Док аб беларусах у Аўстрыі. Паводле гэтага СМІ, іх там пражывае крыху больш за дзве тысячы.