Фонд Bysol сабраў больш за 11 300 еўра на падарункі дзецям палітвязняў
19 снежня 2022
159

За паўтары тыдні фонд дапамогі Bysol сабраў 11 311 еўра на 184 падарункі для дзяцей палітзняволеных.

Мы таксама сабралі некалькі паведамленняў з падзякамі, якія мы атрымалі ад людзей, якія атрымалі ад нас дапамогу ў рамках гэтай акцыі. Гэтыя словы ўдзячнасці адрасаваныя нам з вамі!” – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала фонда ад 18 снежня 2022 года. Там жа адзначаецца, што “ў сем’яў палітвязняў будзе свята” і змяшчаецца заклік надалей дапамагаць людзям, якім патрабуецца падтрымка.

Раней паведамлялася, што ініцыятыва “Народныя aмбасады Беларусi” сумесна з МЗС Эстоніі і фондам “Страна для жізні” запусцілі акцыю па віншаванні дзяцей палітвязняў з Калядамі і Новым Годам.