
Беларускія медыкі, якія працуюць за мяжой, могуць падзяліцца сваім досведам легалізацыі. Да гэтага іх заклікае Фонд медыцынскай салідарнасці, прапануючы ў замен юрыдычныя кансультацыі адносна краіны знаходжання.
“Калегі, акрамя сябе саміх, нас ніхто не абароніць. Вы не па чутках ведаеце, з якімі праблемамі сутыкаюцца медыцынскія работнікі пры працаўладкаванні ў любой краіне свету. Сёння мы павінны не проста вывучыць мову і здаць экзамены, але і пераадолець шмат дадатковых праблем у працэсе прафесійнай легалізацыі. Мы ведаем, што адстойваць уласныя інтарэсы атрымліваецца больш эфектыўна, калі кожны не сам па сабе, а частка супольнасці”, – распавядаецца ў Facebook Фонда.
У паведамленні адзначаецца, што Фонд шукае калег, якія прайшлі легалізацыю і настрыфікацыю ў краінах ЕС, а таксама Грузіі, Казахстане і іншых, разумеюць працэс і гатовыя дзяліцца вопытам з іншымі медыкамі з Беларусі.
“У нас ёсць простая схема дзеянняў, згодна якой вы прымеце ўдзел у фарміраванні дыяспары, дапаможаце іншым медыкам адчуць падтрымку і калегіяльнасць. Са свайго боку Фонд забяспечыць юрыдычныя кансультацыі і максімальную падтрымку ў кантактах з бюракратычным апаратам у краіне вашага знаходжання”, – прапануе арганізацыя.
Жадаючыя дапамагчы сваім калегам, сабраць вакол сябе прафесійную супольнасць, распавесці аб сваім меркаванні адносна аблягчэння жыцця ў эміграцыі запрашаюцца да запаўнення адмысловай анкеты. Цягам трох дзён з імі звяжацца каардынатар.
Матэрыялы па тэме: