Французскія беларусы прадставілі Радзіму на Свяце сцягоў у Ліёне
18 верасня 2022
131

Беларусы Францыі ўзялі ўдзел у шэсці на Свяце сцягоў, што прайшло 17 верасня 2022 года ў Ліёне.

Акрамя ўдзелу ў маршы краін свету, нашы суайчыннікі распавялі пра буларускую культуру, гісторыю, некаторых выбітных грамадскіх дзеячоў. Таксама яны прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства традыцыйныя стравы і праспявалі народныя песні, якія завершыліся спевам “Воіны света” на ўкраінскай мове ў знак салідарнасці з Украінай, піша тэлеграм-канал “Пул Францыі”.

Фестываль сцягоў прайшоў на ліёнскай плошчы Белькур. Такім чынам горад святкуе разнастайнасць краін і рэгіёнам свету, паведамляе інтэрнэт-выданне Le progres. У праграме свята былі касцюміраваны парад, танцы, песні і іншае. Арганізавана мерапрыемства Гарадскім фестывальным камітэтам.

Фота і відэа: “Пул Францыі” і Le progres