Германія запрашае на працу жывучых у Грузіі беларусаў

Грамадзяне Беларусі, Расіі і Украіны, якія да 24 лютага 2022 года пражывалі на тэрыторыі Расійскай Федэраціі альбо Беларусі, а потым прыехалі ў Грузію, могуць прэтэндаваць на нямецкія працоўныя візы.
Кваліфікаваныя работнікі могуць звярнуцца ў амбасаду Германіі ў Тбілісі для атрымання нацыянальнай візы для працы ў адпаведнасці з Законам аб іміграцыі кваліфікаваных спецыялістаў (FEG) у Германіі, распавядаецца ў паведамленні на сайце нямецкай амбасады.
Згодна з пададзенай інфармацыяй, пражываць на тэрыторыі Грузіі трэба каля шасці месяцаў, каб мець магчымасць для падачы дакументаў на такую візу.
Фота: амбасаду Германіі ў Тбілісі
Матэрыялы па тэме: