Грамадзян РБ у замежжы цяпер можна рабіць асобамі без грамадзянства
5 студзеня 2023
151

Папраўкі ў закон аб грамадзянстве, падпісаныя 5 студзеня 2023 года Аляксандрам Лукашэнка, дазваляюць пазбаўляць асуджаных па палітычных артыкулах грамадзянства РБ і парушаюць Канстытуцыю краіны.

Паволде паправак, цяпер ёсць магчымасць страты асобай беларускага грамадзянства, набытага па нараджэнні, у сувязі з уступіўшым у сілу прыгаворам суда Беларусі за “ўдзел данай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці ці нанясенне ёй цяжкага ўрону інтарэсам Беларусі, калі такая асоба знаходзіцца за яе межамі”, гаворыцца ў паведамленні сайта “Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь”.

Поправки предусматривают, в частности, уточнение круга лиц, приобретших гражданство Республики Беларусь по рождению, обязанность принесения присяги лицами, приобретающими гражданство Республики Беларусь, и обязанность гражданина Республики Беларусь уведомить компетентные органы о наличии у него гражданства иностранного государства, вида на жительство в иностранном государстве, иного документа, дающего право на получение льгот и преимуществ в таком государстве”, – распавядаецца на сайце.

Лукашысты тлумачаць гэтыя папраўкі неабходнасцю ўдасканалення заканадаўства аб грамадзянстве і ў мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Цяпер даны закон супярэчыць Канстытуцыі РБ, згодна арт.10 якой, ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства РБ ці права змяніць грамадзянства. Набыццё і спыненне грамадзянства ажыццяўляецца ў адпаведнасці з законам, адзначаецца ў тым жа артыкуле, але аб страце грамадзянства там мовы няма.

Раней прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па транзіце ўлады Павел Латушка паведамляў, што кабінет будзе мець права пачаць выдачу пашпартоў Рэспублікі Беларусь ад свайго імя і дабівацца прызнання гэтых пашпартоў за мяжойВыдача пашпартоў ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінету адпавядае стратэгіі ААН па прадухіленні безграмадзянства, кажа палітык.