
Падрыхтоўка па стварэнні арганізацыі дыяспары беларусаў распачалася ў Грузіі.
Сваімі планаванымі мэтамі актывісты бачаць дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя з’ехаць з Радзімы, стварэнне пляцоўкі для развіцця культурных, адукацыйных і іншых праектаў для дыяспары, падтрымка дэмакратызацыі і фармаванне грамадзянскай супольнасці.
“Беларусы і беларускі, далучацеся і дэлегуйце сваіх прадстаўнікоў да арганізацыйнага камітэта ці станавіцесь валанцёрам/валанцёркай арганізацыі, калі вы жадаеце прыняць ўдзел, але для вас важна непублічнасць. Ваша імя нідзе не будзе зафіксавана”, – піша тэлеграм-канал “Беларусы Грузии”.
Далучацца да стварэння і дзейнасці арганізацыі прапануецца беларусам незалежна ад месца жыхарства ў Грузіі, досведу і ўзросту, бо галоўнае – гэта жаданне дзейнічаць на карысць беларусаў і Беларусі.
Матэрыялы па тэме: