Хор вольных беларусаў выступіў у Германіі з нагоды 33-х угодкаў падзення Берлінскай сцяны
9 лістапада 2022
189

Аб’яднанне Вольны хор выступіла 9 лістапада 2022 года на Цырымоніі памяці аб падзенні Берлінскай сцяны. 

Беларусь сёння, як суцэльная турма, дзе несправядліва сядзяць за кратамі дзясяткі тысяч чалавек, дзе кожны дзень адбываюцца арышты. Але сцены вязніц, сцены паміж беларусамі за мяжой і ў самой Беларусі, сцены ў галовах людзей не падзеляць Беларусь і беларусаў. Мы разам і стаім адзін за аднаго. Мы ведаем, што Беларусь жыве, а муры рухнуць!!!” – гаворыцца ў тэлеграм-канаде Вольнага хора.

10 лістапада 2022 года Вольны хор дае канцэрт ў Патсдаме, павемляе “Будзьма беларусамі“.

Нагадаем, што Берлінская сцяна пала 9 лістапада 1989 года.

Відэа: тэлеграм-канал Вольнага хору