HRW: у Беларусі працягваецца фабрыкацыя крымінальных спраў і палітычны пераслед
13 студзеня 2023
112

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) апублікавала даклад аб стане з правамі чалавека ў 2022 годзе ў Беларусі, дзе мясцовыя праваабаронцы легальна працаваць ужо не могуць.

HRW, у прыватнасці, нагадала, што цяперашнія ўлады Беларусі прадаствілі тэрыторыю краіны для расійскай агрэсіі на Ўкраіну, а тых, хто выступаў супраць вайны зазналі пераслед. Антываенныя маніфестацыі былі жорстка разагнаны. Дагэтуль не раследаваны факты гвалту над удзельнікамі мірных дэманстрацый 2020 года.

Прыводзячы даныя Праваабарончана цэнтра “Вясна”, дзеянні ўлад да якой вызначыліся асаблівай жорсткасцю, у дакладзе адзначаецца, што ў перыяд з лістапада 2021 года па кастрычнік 2022 года як мінімум 3458 чалавек падвергліся крымінальнаму пераследу ў сувязі з масавымі пратэстамі 2020 года і яшчэ больш за 3148 чалавек падвергліся адміністрацыйнаму пераследу.

Па стане на кастрычнік 2022 года ў Беларусі былі ліквідаваныя 653 грамадскія арганізацыі. Цяпер дзейнічаюць папраўкі ў Крымінальны кодэкс, па якім дзейнасць ад незарэгістраваных арганізацый ёсць злачынствам, за што пагража пакаранне да двух гадоў зняволення.

Власти продолжают репрессии в отношении адвокатов, которые осмеливаются высказываться в защиту прав человека, представлять обвиняемых в политически мотивированных процессах и критиковать войну в Украине”, – адзначаецца ў дакладзе HRW.

Са студзеня на кастрычнік 2022 года былі зафіксаваны 93 выпадкі адвольных затрыманняў журналістаў, вобшукаў, штрафаў і адміністрацыйным арыштам. Каля трох дзясяткаў супрацоўнікаў СМІ знаходзяцца за кратамі.

Улады Беларусі справакавалі памежны гуманітарны крызіс, выдаваючы беларускія візы мігрантам ў асноўным з краін Бліжняга Ўсходу, якія жадалі трапіць у Еўрасаюз. Не маючы магчымасці туды трапіць праз мяжу з Беларуссю, яны вярталіся і ў дычыненні да іх ужываўся гвалт. Беларускія памежнікі не дазваляі ім пакінуць памежную зону, прымушаючы штурмаваць мяжу зноў і зноў.

Цалкам з дакладам можна азнаёміцца тут.

Нагадаем, што беларускім праваабаронцам ў 2022 годзе стала вядома пра 1242 чалавек, якія былі асуджаны ў Беларусі па Крымінальным кодэксе за палітычную дзейнасць.

На 29 снежня 2022 года праваабаронцы прызналі палітвязнямі 1455 чалавек.