
Мясцовыя жыхары паставілі драўляныя крыжы на месцы магіл салдатаў Арміі Краёвай у Сурконтах Гродзенскай вобласці, якія знішчылі лукашэнкаўскія ўлады.
“На шчасце, нават у лукашэнкаўскай Беларусі да гэтага часу жывуць палякі, для якіх лозунг “Бог. Гонар. Айчына” азначае імператыў да дзеянняў па захаванні памяці пра сапраўдных герояў і патрыётаў. Гэта такія сучасныя героі спосабам, вядомым па многіх войнах, дзе гінулі хрысціяне, ставяць на могілках у Сурконтах салдацкія бярозавыя крыжы замест разбураных каменных”, – напісаў інфармацыйна-публіцыстычны партал Саюза палякаў Беларусі.
Нагадаем, што 25 жніўня 2022 года ў весцы Сурконты лукашэнкаўскія ўлады зраўнялі з зямлёй могілкі салдат Арміі Краёвай, якая змагалася супраць гітлераўцаў і савецкага войска за адраджэнне польскай дзяржавы.
Фота: інфармацыйна-публіцыстычны партал Саюза палякаў Беларусі
Матэрыялы па тэме: