Імрэзу на Дзень беларускай вайсковай справы рыхтуюць у Варшаве
6 верасня 2022
173

У Музеі вольнай Беларусі на 8 верасня 2022 года намечана святочнае мерапрыемства з нагоды Дня беларускай вайсковай славы.

Імпрэза, на якую запрашаюць усіх жадаючых, запланавана на 19:00 па адрасе Foksal, 11, Варшава. “Так вы не толькі годна адсвяткуеце гадавіну перамогі войска ВКЛ над маскавітамі, але і падтрымаеце ваяроў-каліноўцаў”, – паведамляе тэлеграм-канал Палка Каліноўскага

Падчас мерапрыемства аб’яднанне “Шляхетны звяз” правядзе відэалекцыю пра беларускі вайсковы гонар – цяперашні і былы. Пройдуць невялікія спартыўныя спаборніцтвы, будзе гучаць жывая музыка, можна будзе набыць сувенірную прадукцыю, піша тэлеграм-канал Беларускага аб’яднання рабочых.

Дзень беларускай вайсковай славы — штогадовае неафіцыйнае свята, якое адзначаецца 8 верасня ў гонар перамогі ў 1514 годзе ў Аршанскай бітве – найбуйнейшай бітве вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў паміж літоўскім і маскоўскім войскамі на рацэ Крапіўне, за 5 км ад Воршы.