Імёны 558 рэспрэсаваных жанчын надрукавалі на бел-чырвона-белым палотнішчы
13 жніўня 2022
131

Бел-чырвона-белы сцяг з 588 прозвішчамі рэпрэсаваных жанчын зрабіла журналістка Марыя Грыц.

«Два гады таму мы выйшлі, каб спыніць гвалт. Натхнёныя, спужаныя і ап’янелыя ад таго, як нас шмат, мы не маглі нацешыцца тым першым маршам. Потым былі іншыя, пра неймаверных беларускіх жанчын пісаў і казаў увесь свет», – напісала Марыя ў Facebook.

На яе думку, сёння пра беларускіх жанчын гавораць непамерна меней. «Але хіба яны самі змяніліся? На сёння з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 588 жанчын – і гэта толькі тыя, пра каго вядома праваабаронцам. Іх жыццё часова складзенае ‘судовымі’ выракамі, але іх імёны не забытыя. Вось яны, так шмат, што хапіла на яшчэ адзін сцяг», – піша журналістка.

Яна напісала іх імёны і прозвішчы – славутыя і невядомыя – каб кожны помніў. «Каб яны ведалі, што не адныя, не кінутыя, не забытыя, што іх ахвяра не марная», – падаючы спасылку на сайт Dissidentby, каб можна было даведацца, «каму і як дапамагчы».

«Тады мы выйшлі з кветкамі, але нас не пачулі. Больш кветак у мяне няма», – заканчвае свой пост Марыя Грыц, якая, паводле інфармацыі ў яе акаўнце, працуе на Белсаце.