Ініцыятыва “Хуткая ўзаемадапамога” шукае беларускіх эмігрантаў у нядолі
29 студзеня 2023
143

Ініцыятыва “Хуткая ўзаемадапамога” хоча падтрымаць тых, хто пакінуў Беларусь з-за палітычнага пераследу і апынуўся ў нядолі.

Скорая Взаимопомощь помогает беларусам, где бы они ни находились. На платформе размещаются как истории людей, которые находятся в стране, так и истории эмигрантов, которые из-за репрессий были вынуждены покинуть Беларусь”, – прэзентуе сябе ініцыятыва ў тэлеграм-канале “Честные люди”.

Тыя, хто быў звольнены з працы ці выключаны з вну з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі і пасля гэтага быў вымушы пакінуць Радзіму, апасаючыся пераследу з боку сілавікоў, жыве за мяжой ў нядолі і мае банкаўскую картку, можа звярнуцца за дапамогай. Для гэтага трэба запоўніць заяўку на сайце “Хуткай ўзаемадапамогі”.

Таксама інцыятыва заклікае паведаміць аб магчымасці атрымаць падтрымку тым, хто яе патрабуе.

Паводле “Хуткай узаемадапамогі”, за два з паловай гады фінансавую дапамогу атрымалі больш за 1200 беларусаў.

Нагадаем, што ў Вільні дзейнічае грамадская арганізацыя Dapamoga, якая, як сцвярджаецца на яе сайце, дапамагае беларусам знайсці бяспеку і адаптавацца да нармальнага жыцця на тэрыторыі Літвы. “Мы помогаем: найти временное жильё, работу, получить или обеспечить себе медицинское обслуживание и материальную поддержку на первое время“, – гаворыцца там.

Прыкладаў дапамогі беларусамі з-за мяжы тым, хто церпіць ад лукашэнкаўскага рэжыму на Радзіме, таксама даволі многа. Так, перад каляднымі святамі фонд дапамогі Bysol за паўтары тыдні сабраў 11 311 еўра на 184 падарункі для дзяцей палітзняволеных. У сваю чаргу ініцыятыва “Народныя aмбасады Беларусi” сумесна з МЗС Эстоніі і фондам “Страна для жизни” запусцілі акцыю па віншаванні дзяцей палітвязняў з Калядамі і Новым Годам.