Ініцыятыва «Письма в клеточку» вырашыла спыніць дзейнасць
5 верасня 2022
292

Ініцыятыва па дапамозе ў адпраўленні лістоў палітзняволеным заявіла аб спыненні сваёй дзейнасці з-за адсутнасці адказаў ад адрасатаў і змяншэнне колькасці валанцёраў у Беларусі.

Последнее время, уже больше полугода, мы не получаем ответов. Вообще. Это очень огорчает и ставит под сомнение смысл и полезность нашей работы. У тех, кто выходит на волю мы интересуемся — получали ли они наши письма. И довольно часто оказывается, что не получали. Нам очень не хочется просто спонсировать Белпочту и выкидывать в урну тысячи конвертов и писем, а также тратить деньги людей и время волонтёров”, – адзначаецца ў паведамленні ў тэлеграм-канале ініцыятывы.

Актывісты «Писем в клеточку» сведчаць, што валанцёраў, якія застаюцца ў краіне ўсё менш, а палітвязняў усё больш. Таму ў ініцыятывы не хапае рук і рэсурсаў на аператыўную апрацоўку лістоў, а таксама на менеджмент задач, якія павялічваюцца.

К сожалению, в данных условиях мы не можем справиться с этими вызовами и принимаем решение закрыть инициативу”, – гаворыцца ў паведамленні.

Там жа адзначаецца, што за паўтара года працы «Письма в клеточку» атрымалі 18000 лістоў і адправілі большую частку з іх (не лічачы аднаслоўныя пасланні, паўторы, тыя, якія загадзя не пройдуць цэнзуру і т.п). “Мы начинали, когда политзаключенных было около двухсот человек  — теперь их больше тысячи”, – з сумам канстатуюць валанцёры, прапануючы дасылаць лісты, паштоўкі, тэлеграмы палітізняволеным праз іншыя рэсурсы.

Як паведамляе тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтра “Вясна”, даслаць ліст палітзняволеным па-ранейшаму можна праз «Майстэрню паштовак салідарнасці». “Кожную вестачку валанцёры перапісваюць ад рукі на дызайнерскія паштоўкі, укладаюць чысты канверт / паштоўку і дасылаюць зняволеным”, – паведамляюць у “Вясне”.

Што яшчэ можна зрабіць для палітзняволеных:

1) Пішыце ім таксама праз сервіс письмо.бел. Адрасы для лістоў гладзіце на сайце “Вясны” і ў спісе Dissidentby.

2) Дапамагайце данатамі ініцыятывам, якія працуюць з палітзняволенымі:
BYSOL
Dissident.by
Politzek.me
Страна для Жизни