ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі ўтрая павялічылі сваю прысутнасць у Літве
18 студзеня 2023
166

Літва за апошні час стала адной з найбольш папулярных краін, куда накіроўваюцца беларускія айцішнікі і ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі. 

За 2022 год штат 30 такіх кампаній, якія зарэгістраваны ў Літоўскай Рэспубліцы, вырас больш чым у тры разы. На даны момант там працуе звыш 4,7 тысяч супрацоўнікаў, а год таму іх было менш за 1,5 тысяч, паведамляе devby.io са спасылкай на rekvizitai.vz.lt.

У топ-10 увайшоў EPAM, у штаце якога працуе больш за 1,5 тысячы супрацоўнікаў. Акрамя таго, за тры кварталы 2022 года кампанія ўвайшла у топ-3 ІТ-бізнесаў у Літве па суме сплочаных падаткаў – шэсць мільёнаў еўра.

Каманда літовскага офіса Wargaming за 2022 год павялічылася амаль у 2,5 разы да 988 спецыялістаў.

У распрацоўшчыка гульняў Melsoft на сёння ў штаце зарэгістравана амаль 320 супрацоўнікаў — у 4,3 разы больш, чым год таму.

Вытворца лічбавай оптыкі Yukon Advanced Optics Worldwide павялічыў штат у Літве да 275 чалавек.

Распрацоўшчык мабільнага дадатку для жаночага здароўя Flo у сваёй літоўскай камандзе раней налічваў 70 чалавек. За 2022 год штат павялічыўся амаль у чатыры разы — да 245 супрацоўнікаў.

Штат AIS Group Lietuva павялічыўся за мінулы год амаль на 30%. Зараз у офісе кампаніі працуе 218 супрацоўнікаў.

Юрыдычная асоба iTechArt у Літве (ІTAG LT) была зарэгістраваны ў 2021 годзе. Калі ў студзені 2022 года там афіцыйна было зарэгістравана два супрацоўнікі, то цяпер больш за 170 спецыялістаў.

У студзені 2022 года ў літоўскім офісе Softeq Development працавала 30 супрацоўнікаў, цяпер амаль у пяць разоў больш — амаль 150 спецыялістаў.

Штат Coherent Solutions (матчына структура ISsoft) за мінулы год павялічыўся амаль у тры разы — з 57студзені 2022 года) да 144 супрацоўнікаў цяпер.

У студзені 2022 года ў літоўскім офісе Gurtam працавала 40 чалавек, за год штат вырас на 100 супрацоўнікаў.

У сакавіку 2022 года самая вялікая сярэдняя зарплата (да выплаты падаткаў) аказалася ў Melsoft — амаль 39 тыс. еўра. Гэта ў 5,5 разоў больш, чым у студзені, і амаль у пяць разоў больш, чым у лютым. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з выплатай бонусаў. У снежні 2021 года Melsoft таксама меў анамальна высокі сярэдні заробак. У топ-3 па памеры сярэдняга заробку за сакавік 2022 года таксама патрапілі EPAM і Gurtam, піша “Зеркало“.

Як раней паведамлялася, колькасць беларусаў у Літве амаль дасягнула 50 тыс. чалавек. Грамадзянам РБ там выдана больш за ўсіх сярод іншых замежных грамадзян дазволаў на часовае пражыванне на падставе працы – 25 556.

Фота: charter97.org