Каардынацыйная рада і Рада Еўропы стварылі кантактную групу
8 лістапада 2022
170

Першая афіцыйная сустрэча кіраўніцтва Каардынацыйнай рады з прадстаўнікамі Рады Еўропы адбылася 7 лістапада 2022 года. У выніку была створана кантактная група.

Мы дамовіліся аб выпрацоўцы канкрэтнага плана дзеянняў і праграм супрацоўніцтва. Вельмі важна адзначыць, што група адкрытая для прапановаў звонку. Яна не абмяжоўваецца канкрэтным складам удзельнікаў і будзе запрашаць экспертаў па розных напрамках да супрацоўніцтва”, – паведамляе сайт Каардынацыйнай рады.

Першае сумеснае пасяджэнне групы правялі генеральны сакратар Рады Еўропы Марыя Печыновіч-Бурыч і лідэр беларускага пратэста Святлана Ціханоўская

Совет Европы принципиально поддерживает белорусские демократические силы и гражданское общество. Я рада, что эта группа теперь создана. Это беспрецедентное решение: ни одна другая международная организация не создавала институциональных отношений такого рода”, — цытуе Печыновіч-Буріч тэлеграм-канал “Парламентский канал”.

У кантактную групу ўвайшлі 10 чалавек, якія прадстаўляюць беларускія дэмакратычныя сілы, у тым ліку Каардынацыйную раду, паведамляе яе тэлеграм-канал. З боку Рады Еўропы ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх ключавых палітычных арганізацыяў РЕ, уключаючы ПАРЕ і Офіс камісара па правах чалавека.

Нагадаем, што ў верасні 2022 года прапанова Святланы Ціханоўскай стварыць у Радзе Еўропы кантактную групу па супрацоўніцтву з беларускім грамадствам была падтрымана еўрапейскімі чыноўнікамі.

З лукашэнкаўскімі ўладамі Рада Еўропы прыпыніла супрацоўніцтва ў сакавіку 2022 года ў сувязі з удзелам Беларусі ў вайсковай агрэсіі супраць Украіны.