Кабінет Ціханоўскай анансаваў першае пасяджэнне абноўленай Каардынацыйнай рады
29 кастрычніка 2022
132

Першае пасяджэнне абноўленага складу Каардынацыйнай рады (КР) плануецца 16 снежня 2022 года. Зараз аб’яўлена аб вылучэнні ў яе новых сябраў.

Рада пачне выконваць новыя функцыі, сярод якіх — зацвярджэнне стратэгічных дакументаў дэмакратычных сіл і арганізацыя адкрытых публічных дыскусій”, – паведамляе тэлеграм-канал Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Згодна паведамлення, колькасць сябраў КР будзе павялічана і больш не будзе падзелу на асноўны і пашыраны склад. “Больш якаснай стане працэдура прыняцця новых сябраў у склад КР”, – адзначаецца там.

У кабінеце Святланы Ціханоўскай мяркуюць, што запланаваныя змены забяспечаць прысутнасць у КР галасоў розных грамадскіх груп і дазволяць выпрацоўваць новыя рашэнні актуальных грамадска-палітычных праблем.

Згодна працэдуры дэлегавання, размешчанай на сайце КР, яе поўны складу якасці прадстаўнічага органа фарміруецца з ліку 25 былых сябраў, 75 дэлегатаў ад структур дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі, 15 абраных выбітных беларусаў, якія прайшлі працэдуру для вольна вылучаных кандыдатаў.

Зараз адбываецца працэс вылучэння новых сябраў рады, у якім вы можаце прыняць удзел!”, – паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет.

Аб рэарганізацыі Каардынацыйнай рады стала вядома на канферэнцы “Новая Беларусь”, які прайшоў 8-9 жніўня 2022 года ў Вільні.