
Аб’яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай заявіў аб неадпаведнасці міжнароднаму праву ні ініцыятывы, ні працэсу, ні вынікаў рэферэндумаў, якія Расія праводзіць на акупаваных тэрыторыях Украіны.
З афіцыйнай заявай аб непрызнанні рэферэндумаў у частках Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны, якія захапіла Расія, выступіў 24 верасня 2022 года прадстаўнік кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі. Відэа было размешчана ў тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Таксама Кавалеўскі нагадаў пра непрызнанне анексіі Крыму ў 2014 годзе. Ён прызнаў права Кіева на дэакупацыю гэтых тэрыторый любымі даступнымі сродкамі, а пераходны кабінет, у сваю чаргу, будзе аказваць усю магчымую падтрымку Ўкраіне.
Нагадаем, што раней Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў заяву, у якой патрабуе вывесці з тэрыторыі нашай краіны расійскія войскі і лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Беларусі.
Матэрыялы па тэме: