
Распачата кампанія «Кадравы резерв для новай Беларусі». Аб гэтым заявіў намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч.
“Праз стажыроўкі ў краінах ЕС, якія пройдуць пад эгідай Аб’яднанага пераходнага кабінета, мы падрыхтуем прафесіяналаў, што зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы”, – паведамляецца ў тэлеграм-канале кабінета.
Там жа адзначаецца, што для да канфідэнцыйнага ўдзелу ў навучанні запрашаюць дзейных чыноўнікаў, якія не згодныя з рэжымам, а таксама беларусаў, якія з’ехалі з Беларусі па палітычных матывах.
“Мы паклапоцімся пра бяспеку захавання асабістых звестак усіх удзельнікаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Беларусі”, – абяцаюць у кабінеце Святланы Ціханоўскай.
Для набору ўдзельнікаў “Кадравага рэзерву” створана інтэрнэт-платформа, дзе можна запоўніць заяўку для ўдзелу.
14 лістапада 2022 года стала вядома, што прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка прызначыў сабе двух намеснікаў – Арцёма Праскаловіча і Юрыя Губарэвіча. Праскаловіч будзе адказваць за юрыдычныя пытанні ў справе пераследу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі на падставе міжнароднага права. Губарэвіч – пытаннямі падрыхтоўкі кадравага рэзерву для новай Беларусі.
Матэрыялы па тэме: