Кабінет Ціханоўскай пачынае больш абапірацца на дыяспару
13 снежня 2022
150

Прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету падчас сваіх візітаў у розныя краіны ўсё часцей прасоўваюць думку аб вартасці ўзмацнення дыяспары.

Так, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання (НАУ) Павел Латушка надоечы сустрэўся ў Празе з прадстаўнікамі беларускіх суполак з Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Чэхіі і іншых краін. Аб гэтым распавядаецца ў Facebook палітыка ў паведамленні ад 12 снежня 2022 года.

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся, у прыватнасці, разгледзець магчымасць правесці Сусветны кангрэс беларусаў замежжа, каб сабраць максімальна шырокае прадстаўніцтва – убачыць адзін аднаго, пачуць адзін аднаго, абмеркаваць адзін з адным і вырашаць разам. Таксама яны плануюць працаваць разам над падрыхтоўкай праектаў рэформ у эканамічнай і сацыяльнай сферах, інфармаваць беларусаў замежжа аб усіх сустрэчах, якія праводзіць НАУ і прадстаўнік Кабінета па транзіце – для іх сумеснай падрыхтоўкі і выніковасці.

Беларусы замежжа – адна з самых магутных і праактыўных грамадзянскіх сіл Беларусі, якая праявіла сябе выключна ў жніўні 2020 года і працягвае актыўна працаваць на нашу агульную мэту – свабодную і дэмакратычную Беларусь”, – сцвярджае Павел Латушка.

Лідэр беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская, якая прыязджала ў сталіцу Нарвегіі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру 10 снежня 2022 года, таксама сустрэлася з дыяспарай. На сустрэчы з суайчыннікамі ў Осла яна заклікала працаваць з дыпламатамі і парламентарыямі для ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі.

Не дайце Беларусі знікнуць з інфапрасторы. Распаўсюджвайце навіны, пішыце пра рэпрэсіі ў сваіх сацыяльных сетках. Увесь свет павінен ведаць пра гэта“, — цытуе Ціханоўскую тэлеграм-канал “Позірк”.

Адзначым, што зараз на знаходзіцца ў Фіндяндыі, дзе 14 снежня 2022 года ў Хельсінскі запланавана яе сустрэчы з дыяспарай. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал “Суполка беларусаў у Фінляндыі“.

Раней, будучы ў Польшчы, Ціханоўская прызнала вырашальную ролю дыяспары ў дэмакратычным руху.

Выява: Twitter “Будзьма беларусамі”