Кабінет Ціханоўскай падрыхтаваў макет пашпарта грамадзяніна новай Беларусі
10 лютага 2023
298

Аб’яднаны пераходны кабінет рыхтуецца да выпуску агульнаграмадзянскіх беларускіх пашпартоў. Плануецца, што іх атрымаюць тыя, хто не зможа замяніць пашпарт грамадзяніна РБ з прычыны немагчымасці кантактаваць з лукашэнкаўскімі ўладамі альбо будзе пазбаўлены імі грамадзянства.

Падрыхтаваны макет агульнаграмадзянскага пашпарта новай Беларусі. Вядуцца перамовы аб міжнародным прызнанні такога дакумента. Патэнцыйна дакумент дазволіць пацвярджаць беларускае грамадзянства і служыць праязным дакументам для яго ўладальнікаў”, – пра гэта распавядаецца ў прэс-рэлізе кабінета, прымеркаванага да паўгоддзя яго дзейнасці.

Акрамя таго, з міністэрствам унутраных спраў Літвы ўзгоднена працэдура пацвярджэння кабінетам беларускага грамадзянства і гісторыі пераследу асобаў, якія страцілі беларускі пашпарт або не могуць працягнуць тэрмін яго дзеяння. “Пасля практычнай апрабацыі такой працэдуры ў Літве, гэтае рашэнне будзе прапанавана ўрадам іншых краін з высокай канцэнтрацыяй беларускіх грамадзян”, – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Нагадаем, што папраўкі ў закон аб грамадзянстве РБ, падпісаныя 5 студзеня 2023 года Аляксандрам Лукашэнка, дазваляюць пазбаўляць асуджаных па палітычных артыкулах грамадзянства РБ асоб, якія знаходзяцца за межамі Беларусі.

Раней прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па транзіце ўлады Павел Латушка паведамляў, што кабінет будзе мець права пачаць выдачу пашпартоў Рэспублікі Беларусь ад свайго імя і дабівацца прызнання гэтых пашпартоў за мяжойВыдача пашпартоў ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінету адпавядае стратэгіі ААН па прадухіленні безграмадзянства, кажа палітык.