
Журналістка Аліна Коўшык, якая раней працавала на тэлеканале “Белсат”, прызначана прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.
“Сярод яе стратэгічных задачаў – наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы”, – перадае тэлеграм-канал Аб’яднанага кабінета.
На Коўшык ускладзена праца па стварэнні стратэгіі нацыянальнага адраджэння; папулярызацыі ведаў па гісторыі, культуры і мове; падрыхтоўцы рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ; каардынацыі дзейнасці інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры; спрыянні супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.
“Мне час ісці далей…”, – напісала 14 верасня 2022 года ў сваім Facebook Аліна Коўшык, развітваючыся з камандай Белсата пасля 15 гадоў працы на тэлеканале.
Матэрыялы па тэме: