Кабінет Ціханоўскай прапанаваў Украіне дыпламатычныя адносіны
11 кастрычніка 2022
164

Лідэр беларускага пратэста Святлана Ціханоўская прапанавала прэзідэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму ўсталяваць з Аб’яднаным пераходным кабінетам дыпламатычныя і палітычныя адносіны.

Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу стварыць альянс з дэмакратычнай Беларуссю, змагацца разам і падтрымліваць беларускае супраціўленне. Абʼяднаны пераходны кабінет гатовы да супрацоўніцтва з Украінай і ўстанаўлення дыпламатычных і палітычных адносін. Мы гатовы дзейнічаць разам з Украінай, таму што без свабоднай Украіны не можа быць свабоднай Беларусі і Еўропы“, – заявіла Ціханоўская ў відэазвароце, размешчаным у яе тэлеграм-канале.

Нагадаем, што пасол, якія прадстаўляе лукашэнкаўскую ўладу ва Ўкраіне, з’ехаў з Кіева ў Беларусь у самым пачатку расійска-ўкраінскай вайны. У той жа час украінскі пасол па-ранейшаму знаходзіцца ў Мінску . Афіцыйны Кіеў не бачыць пакуль неабходнасці разрываць дыпламатычныя адносіны з лукашэнкаўскім рэжымам. У жніўні 2022 года міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што лічыць неабходным разарваць гэтыя дыпламатычныя адносіны, калі армія РБ зойдзе на тэрыторыю Ўкраіны, піша “Европейская правда“.

Фота: тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай