Кабінет Ціханоўскай застаўся без прадстаўніцы па фінансах і эканоміцы
2 лістапада 2022
163

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па фінансах і эканоміцы Таццяна Зарэцкая заявіла аб сыходзе з яго. Бізнесвумэн прапрацавала там менш за два месяцы і сыйшала, патлумачыўшы такі крок ціскам на сябе і сваё атачэнне.

Нагадаем, што 9 верасня 2022 года стала вядома аб прызначэнні Таццяны Зарэцкай на пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па фінансах і эканоміцы.

За последние несколько недель я столкнулась с огромным давлением: на меня лично, на моих друзей, родных, на сотрудников моей компании, партнеров и инвесторов. Шквал анонимных сообщений, писем, звонков, прямые угрозы. Я предполагала, что мое вступление в Кабинет может повлечь за собой определённые последствия. Но не предполагала, что это приведет к тому, что нападкам подвергнутся мои близкие и даже те люди, которые не имеют отношения ни к беларуской политике, ни к Кабинету”, – напісала яна ў Facebook.

Зарэцкая запэўнівае, што прыйшла ў Аб’яднаны кабінет не для таго, каб будаваць палітычную кар’еру, а для таго, каб яе веды і досвед паспрыялі пазітыўным зменам у Беларусі.

Сейчас, когда меня фактически ставят перед выбором: оставаться в Кабинете и подвергать близких и дорогих мне людей стрессу и даже опасности, отказаться от многолетней работы в сфере бизнес и стартап-сообществе и потерять всё то, чем я могла быть полезной Объединенному переходному кабинету и беларускому обществу или сложить свои полномочия в рамках Кабинета – я выбираю второе”, – піша прадпрымальніца.

Святлана Ціханоўская выказала разуменне ўчынку Зарэцкай. “Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму. Я дзякую Таццяне за тое, што яна вырашыла дапамагчы сваёй экспертызай і вопытам. Я лічу вялікай стратай сыход Таццяны. Аднак, я хачу, каб тыя, хто аказваў на яе ціск, ведалі: мы працягнем нашую працу нягледзячы ні на што. Мы і не чакалі, што будзе лёгка. Але беларусам, якія штодзень жывуць пад пагрозай рэпрэсій, — яшчэ цяжэй“, – напісала кіраўніца Аб’яднанага кабінета ў Facebook.

Пасля свайго прызначэння Таццяна Зарэцкая заявіла, што апазіцыя пакуль не навучылася шукаць грошы, недахоп сродкаў – адна з вялікіх прычын, чаму “мы два года стоим на одном месте”.

Сярод яе абавязкаў было састаўленне і выкананне бюджета кабінета. “Прыцягваючы напрацоўкі і экспертызу эканамічных групаў, распрацоўваць стратэгію і планаванне на пераходны перыяд. Гэта значыць прыцягненне ў Беларусь капіталу з ЕС і ЗША, перадача ведаў, чалавечага капіталу, свежых законапраектаў у фінансавай і эканамічнай галінах новаму ўраду”, – распавядаў аб абавязках Зарэцкай тэлеграм-канал Аб’яднанага кабінета.

Таксама яна павінна была прадстаўляць кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, каб наладжваць адносіны з ключавымі прадстаўнікамі; весці перамовы па праграмах развіцця з двухбаковымі і шматбаковымі партнёрамі, кантраляваць і забяспечваць іх рэалізацыю; каардынаваць распрацоўку фінансавага, валютнага, бухгалтарскага і бюджэтнага заканадаўства.

Таццяна Зарэцкая – заснавальніца і СЕА кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэннем энергаспажывання. Мільянерка, рэзідэнтка спісу Forbes «30 да 30». Таксама яна ўвайшла ў штогадовы спіс выбітных наватараў да 35 са ўсяго свету ад МІТ – прэстыжнага Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Яе стартап Laava Tech мае кліентаў у Еўропе, Кітаі, ЗША.