Беларусь, магчыма, назаўсёды згубіла каля чвэрці бізнэсмэнаў, якія з’ехалі адтуль за апошні час. Вяртацца на Радзіму яны не збіраюцца ні пры якіх абставінах.
Аб настроях у бізнэс-асяродку пакінуўшых Беларусь прадстаўнікоў бізнэсу распавяла ў інтэрвью BPN заснавальніца заснавальніца беларускага бізнес-хаба Imaguru Таццяна Марыніч, піша тэлеграм-канал «Позірк».
Пра тое, што да чвэрці прайдпрымальнікаў-рэлакантаў не збіраюцца вяртацца ў Беларусь, нават у выпадку наступлення дэмакратычных пераменаў у ёй, сведчыць апытанне праведзенае бізнэс-хабам. Прычым, паводле паведамлення, апытанне было праведзена сярод «стартап-супольнасці і аўдыторыі бізнэс-хаба» яшчэ да вайны ва Ўкраіне.
Пра нежаданне часткі эмігрантаў вяртацца ў Беларусь пры любых абставінах, сведчыла анкетаванне dev.by, якое было апублікавана ў красавіку 2021 года, калі махавік рэпрэсій толькі набіраў свае абароты. Паводле даных інтэрнэт-выдання, траціна з апытаных 1778 айцішнікаў вызначылася: застануцца за мяжой пры любым раскладзе.
З гэтага можна зрабіць выснову, што пры працягу рэпрэсій і дзяржаўнага тэрору ў Беларусі, колькасць тых, хто плануе туды вярнуцца калі-небудзь будзе змяншацца, нават пры паляпшэнні сітуацыі ў ёй.
Матэрыялы па тэме: