Каманда Фонда спартыўнай салідарнасці стала пераможцам Кубка Івуліна ў Варшаве
14 жніўня 2022
142

У фінале пераможны гол па пенальці, як у старыя-добрыя часы, у вароты каманды «Playball» забіў легендарны беларускі футбаліст і трэнер Аляксандр Хацкевіч. Вынік — 3:2.

Каманда Мікіты Мелказёрава і Яраслава Пісарэнкі «Тун-тун Warsaw» заняла трэцяе месца на турніры, паведамляе тэлеграм-канал «ЧестнОК».

Сярод удзельнікаў спаборніцтваў былі такія вядомыя спартоўцы як Ілля Шкурын, Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын, Сяргей Міхайлаў, Аляксандр Хацкевіч, Сцяпан Папоў.

19 студзеня 2022 года блогеру, журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».