Карта дыпламатыі Офіса Ціханоўскай з’явілася ў інтэрнэце
26 жніўня 2022
147

Краіны, з якімі Офісу Святланы Ціханоўскай удалося ўстанавіць «дыпламатычныя сувязі», апублікавалі яго валанцёры.

Паводле іх, за два гады Ціханоўская сустрэлася з лідэрамі 35 краін, са некаторымі краінамі былі дасягнуты дамоўленасці на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў. Таксама валанцёры сцвярджаюць, што ў некаторых дзяржавах офіс мае сяброўскіх дэпутатаў парламентаў, а ў 10 краінах — цэлыя групы сяброў Беларусі.

«Чтобы составить карту, была проделана огромная работа. Волонтеры собрали информацию обо всех рабочих встречах Светланы Тихановской и команды Офиса за два года. После чего наш волонтёр дизайнер составил карту», – гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале «Валанцёры офіса».

Карта размешчана ў Twitter.