Кавалеўскі: рэалізацыя праекта беларускіх пашпартоў залежыць ад іншых дзяржаў
14 лютага 2023
191

Беларускія прыватныя донары падтрымалі праект стварэння пашпарта грамадзяніна новай Беларусі, заявіў 14 лютага 2023 года прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі, паведаміўшы пры гэтым, што “ўсё залежыць ад іншых дзяржаў”.

Нагадаем, што раней стала вядома пра стварэнне кабінетам макету агульнаграмадзянскіх беларускіх пашпартоў. Плануецца, што іх атрымаюць тыя, хто не зможа замяніць пашпарт грамадзяніна РБ з прычыны немагчымасці кантактаваць з лукашэнкаўскімі ўладамі альбо будзе пазбаўлены імі грамадзянства.

Была створана адмысловая група са спецыялістаў па геральдыцы, гісторыкаў, дызайнераў. Была атрымана вельмі важная і патрэбная для нас падтрымка ад прыватных донараў беларускіх, якія падтрымалі гэты праект. Тут можна сказаць, што ўсе сродкі былі выключна беларускія на гэту ініцыятыву. На сённяшні дзень распрацаваны дызайн гэтага дакумента, і гэты дакумент цалкам адпавядае патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ІКАО”, – сказаў на прэс-канферэнцыі кабінета Кавалеўскі. Такім чынам, паводле яго, пашпарт грамадзяніна новай Беларусі можа быць прадатны не толькі для пацвярджэння беларускага грамадзянства, але і для выкарыстання ў паездках.

Кавалеўскі адзначыў, што праца вялася таксама ў сінхранізацыі з Еўрапейскай камісіяй, з офісам Камісара па ўнутраных справах, з тэхнічнымі экспертамі дзеля таго, каб упэўніцца ў перспектыўнасці праекта.

Мы разумеем, што вельмі важным ёсць прызнанне дакумента як адпаведнага і стандартам, і як тое, што яго будуць прымаць афіцыйныя органы тых краін, дзе ім будуць карыстацца беларуцсы. Ёсць папярэдняя дамоўленасць, ёсць папярэдняе разуменне таго, як гэта будзе развівацца далей. Зараз мы перайшлі на наступны этап таго, як гэты дакумент будзе вырашаць менавіта палітычны складнік, якім чынам мы забяспечым яго прызнанне”, – распавёў прадстаўнік Аб’яднанага кабінета, нагадаўшы, што па выніках кансультацый на мінулым тыдні ў Еўрапейскай камісіі, праект па-ранейшаму ёю падтрымліваецца, і яна зацікаўлена ў тым, каб гэта стала рэальнасцю.

Але вельмі шмат будзе залежыць ад таго, як мы выбудуем гэты дыялог з нацыянальнымі дзяржавамі ў Еўрапейскм звязе, як мы атрымаем падтрымку менавіта ад іх, бо рашэнне аб патрымцы праекта будзе залежыць менавіта ад іх пазіцыі”, – сказаў Валер Кавалеўскі.

Нагадаем, што папраўкі ў закон аб грамадзянстве РБ, падпісаныя 5 студзеня 2023 года Аляксандрам Лукашэнка, дазваляюць пазбаўляць асуджаных па палітычных артыкулах грамадзянства РБ асоб, якія знаходзяцца за межамі Беларусі.

Раней прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па транзіце ўлады Павел Латушка паведамляў, што кабінет будзе мець права пачаць выдачу пашпартоў Рэспублікі Беларусь ад свайго імя і дабівацца прызнання гэтых пашпартоў за мяжойВыдача пашпартоў ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінету адпавядае стратэгіі ААН па прадухіленні безграмадзянства, кажа палітык.