Казахстан змяніў правілы знаходжання ў краіне грамадзян з дзяржаў ЕАЭС
17 студзеня 2023
125

Грамадзяне РБ больш не змогуць знаходзіцца ў Казахстане без візы і віда на жыхарства больш за 90 дзён на працягу паўгода (180 дзён).

Цяпер пасля заканчэння 90-дзённага перыяду грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза, куды уваходзіць Беларусь, мусяць пакінуць Казахстан альбо жыць далей, атрымаўшы дазвол на часовае знаходжанне, вынікае з пастановы ўрада Казахстана. Знаходзіцца ў краіне больш за 90 дзён цягам паўгоду цяпер не дазваляецца.

Раней пра агаворкі пра 180 дзён у законе не было. Гэта давала магчымасць выехаць за мяжу Казахстана па прашэсці 90 сутак і адразу вярнуцца ў краіну, тады тэрмін 90 дзён пачаў адлічвацца з пачатку.

Для грамадзян іншых краін, якім дазволены безвізавы ўезд у Казахстан, павінны пакінуць яго пры сканчэнні 30-дзённага перыяда. Сумарна на працягу 180 дзён яны могуць знаходзіцца ў Казахстане таксама толькі 90 сутак.

Фота: need.travel