Кіраўніцтва ўкраінскай арміі выпусціла кантраверсійны зварот да народа Беларусі
24 лістапада 2022
159

Быць уважлівымі і не даць кіраўніцтву Беларусі ўцягнуць сябе яшчэ больш у вайну заклікала беларускі народ камандаванне УСУ ў спецыяльна выпушчаным 24 лістапада 2022 года відэароліку. Пры гэтым яно не называе галоўнага памагатага ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і абяцае не весці баявыя дзеянні на тэрыторыі РБ.

Украінскія вайскоўцы папярэджваюць, што Расія рыхтуе тэракты, магчыма, на аб’ектах крытычнай інфраструктуры, у тым ліку аэс у Астраўцы (у рускамоўным роліку націск у назве гораду зроблены на другі склад (Острóвец), што не адпавядае правільнаму вымаўленню). Нагадваецца аб аварыі на ЧАЭС, гаворыцца пра тое, што Расія вядзе ядзерны шантаж і ёй пляваць на жыццё расійскіх грамадзян, тым больш на жыцці беларусаў і ўкраінцаў, што Расія хоча ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай, кроўю і нянавісцю раздзяліць нашы народы. Камандаванне УСУ упэўнена, што Беларусі не патрэба расійская захопніцкая вайна. 

Белорусы, ваша безопасность и ваше будущее в ваших руках. Требуйте от вашего руководства неукоснительного соблюдения статьи 18 Конституции Республики Беларусь, согласно которой Беларусь исключает военную агрессию со своей территории в отношении других государств”, – заклікаюць у відэароліку.

Падаецца, што ўкраінскае камандаванне не ведае аб тым, што бывае з простымі людзьмі у Беларусі, якія патрабуюць ад лукашэнкаўскай улады выканання законаў. Нічога не чувала пра тысячы палітзняволеных, і лічыць, бо так запісана ў Канстытуцыі РБ, што менавіта народ Беларусі з’яўляецца крыніцай улады ў краіне. 

Пры гэтым стваральнікі роліку прызнаюць, што “ваше правительство уже частично нарушило конституцию, позволив военную агрессию Российской Федерации против Украины с использованием вашей территории, инфраструктуры и ресурса”. “Не позволяйте втягивать вас в войну еще больше”, – распавядае голас за кадрам, на якім буйным планам прадстаўлены Аляксандр Лукашэнка.

Пра тое, што менавіта дзеяннямі гэтага незаконна захапіўшага ўладу чалавека і адбыліся не толькі ўсе парушэнні Канстытуцыі РБ, але і ўласна лютаўскі напад з тэрыторыі Беларусі расійскіх войск на Ўкраіну, а таксама бамбёжкі, якія працягваюцца дагэтуль, у роліку не гаворыцца нічога. Падаецца, што назваць Аляксандра Лукашэнку суагрэсарам і пуцінскай марыянеткай украінскія камандзіры не хочуць. Але калі не персаніфікаваць зло, не называць рэчы сваімі імёнамі, то ці дасць такі зварот хоць які плён?

Камандаванне УСУ просіць беларусаў адсочваць усе падазроныя дзеянні і з’яўленне незнаёмых падазроных людзей і транспарта каля аб’ектаў крытычнай інфраструктуры, каб потым паведамляць у праваахоўныя органы Беларусі. Калі ж тыя не будуць рэагаваць, то інфармаваць сусветную грамадскасць усімі даступнымі спосабамі. 

Такую просьбу можна лічыць даволі натуральнай, калі не ведаць, што праваахоўныя органы ў Беларусі стаяць не на варце закона, а на варце ўлады аднаго толькі Лукашэнкі. І менавіта згодна з яго палітыкай усе сілавыя структуры зараз змагаюцца з любымі праявамі іншадумства, нейкімі самастойнымі дзеяннямі грамадзян. Таму лічыць, што з’яўленне каля аб’ектаў крытычнай інфраструктуры нейкіх незнаёмых і падазроных людзей адбываецца без згоды лукашэнкаўскіх сілавікоў, гэта проста праяўляць няведанне беларускай унутрыпалітычнай сітуацыі. 

Камандаванне УСУ нагадавае, што Ўкраина, нягледзячы на абстрэлы з тэрыторыі Беларусі, не лічыць беларускую краіну і беларускі народ ворагамі. “Мы не отвечали ни на одно проявление вооруженной агрессии с вашей территории. Тем более мы не планируем и не собираемся проводить никаких агрессивных действий на территории Беларуси. Это официальная позиция Украины”, – адзначаецца у відэароліку. 

Калі афіцыйная пазіцыя ўкраінскіх улад заключаецца ў запэўніванні ў адсутнасці планаў адэкватнага адказу на бамбёжкі з тэрыторыі Беларусі, то гэта можна расцэньваць як заспакаенне для Лукашэнкі, што яго злачынныя дзеянні супраць Украіны застануцца беспакаранымі.

Фота і відэа: УНІАН