Кіргізія заваблівае беларускіх айцішнікаў выгоднымі ўмовамі жыцця і працы
31 жніўня 2022
139

Каб прыцягнуць у Кіргізію ІТ-спецыялістаў з некаторых краін СНД, афіцыйны Бішкек увёў паняцце «Лічбавага качэўніка» (Digital nomad) з шэрагам прэферэнцый для працы і пражывання.

Статус «Лічбавага качэўніка» дае грамадзянам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі права знаходзіцца на тэрыторыі Кіргізіі без рэгістрацыі па месцы знаходжання і наяўнасці адпаведных дакументаў для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці. Акрамя таго, ён палягчае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі. Аб гэтым гаворыцца ў палажэнне “Аб зацвярджэнні Часовага палажэння аб прысваенні статусу “Лічбавы качэўнік” (Digital nomad) замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства».

«Тенденция к росту числа Digital nomads, так называемых «Цифровых кочевников», во всём мире набирает силу. Люди могут работать из любой страны мира, если для работы им нужен только компьютер и хороший скоростной интернет. За время пандемии повсеместная практика удалённой работы выделила и сформировала определённый кластер специалистов, которым не нужно быть в офисе, а также многие эти люди работают на несколько компаний. Создать благоприятные условия для релокации таких людей в Кыргызстан — цель этой нормативной инициативы», – цытуе міністра эканомікі і камерцыі Даніяра Амангельдыева сайт гэтага ведамства.

Жадаючыя атрымаць у Кіргізіі статус «Лічбавага качэўніка» павінны ажыццяўляюць дзейнасць у сферах: распрацоўкі праграмнага забеспячэння, аналізу, праектавання і праграмавання інфармацыйных сістэм і праграмных прадуктаў, аналізу інфармацыйных патрэбаў і праблем карыстальнікаў; праектавання і распрацоўкі, пастаўкі і дакументавання праграмнага забеспячэння, унясення змяненняў у праграмнае забеспячэнне па пастаўленай задачы з боку карыстальніка; экспарту інфармацыйных тэхналогій, інфармацыйных сістэм і праграмнага забеспячэння; медыя мастацтва, уключаючы лічбавае мастацтва, стварэнне віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, змяшанай рэальнасці, 3D-дызайну; анімацыі, графічнага дызайну, дызайну мультымедыя; праграмавання, распрацоўкі IT-прадуктаў, робататэхнікі і штучнага інтэлекту; стварэння камп’ютэрных і мабільных гульняў, кіберспорту.

Тэрмін дзейнасці новага палажэння – да 31 снежня 2023 года.

За падачу і разгляд адпаведнай анкеты, прысваенне статусу “Лічбавага качэўніка” плаціць не трэба. Пасля прысваення статусу “Лічбавай качэўнік” вызваляецца на адзін год ад неабходнасці атрымання візы і дазволу на працу. Ад выплаты падаткаў лічбавыя качэўнікі не вызваленыя. Трэба будзе выбраць агульны або спецыяльны рэжым падаткаабкладання, адзначае Gogov.ru.