Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1394 чалавек
6 лістапада 2022
162

Яшчэ 21 зняволенага прызналі палітвязнямі беларускія праваабаронцы. Многія з іх пераследуюцца за нібыта абразу Аляксандра Лукашэнкі ці іншага прадстаўніка яго ўлады.

Новымі прызнанымі палітзняволенымі сталі Валерый Тумілевіч, Уладзімір Чмураў, Сяргей Ліцкевіч, Алег Фалей, Алег Дутчык, Павел Малітвік, Алег Раманчык, Арцём Міхальцоў, Павел Кульгейка, Дзмітрый Малашанка, Ігар Беланожка, Аляксей Іваноў, Валерый Сівук, Уладзімір Шымчук, Алег Крычкоўскі, Васіль Дземідовіч, Марына Каласкова, Дзяніс Варабей, Іван Верабей, Людміла Самак, Эдгар Шырко.

Яны асуджаны альбо ўзяты пад варту за праяву свабоды слова, выказанага, у прыватнасці, у адрас Лукашэнкі, супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў, дзяржавы і дзяржаўнгых сімвалаў. “Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі”, – цытуе заяву беларускіх праваабаронцаў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Нагадаем, што на 3 лістапада 2022 года агульная лічба тых, хто адбывае пакаранне ці падазраваецца ў злачынствах з-за палітычных прычын, была 1375 чалавек.