Колькасць прызнаных палітвязнямі крыху зменшылася ў Беларусі
19 кастрычніка 2022
149

Андрэй Будай, Аляксандр Мураўёў, Аляксандр Сідарэнка, Мікалай Бібліс, Юрый Зянковіч, Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Віктар Снегур і Ірына Гарачкіна прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі. 

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем аб прызнанні палітычнымі зняволенымі Андрэя Будая, Аляксандра Мураўёва, Аляксандра Сідарэнкі, Мікалая Бібліса, Юрыя Зянковіча, Мікалая Аўтуховіча, Паўла Савы, Віктара Снегура, Ірыны Гарачкінай”, – гаворыцца ў заяве ад 18 кастрычніка 2022 года беларускіх праваабарончых арганізацый, размешчанай на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Праваабаронцы патрабуюць ад улад перагледзець вынесеныя ў дачыненні да згаданых палітвязняў прысуды пры выкананні права на справядлівы разгляд і ўхіленні фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, пераглядзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

На сённяшні дзень агульная лічба тых, хто адбывае пакаранне ці падазраваецца ў злачынствах з-за палітычных прычын – 1347 чалавек. Гэта менш, чым раней, бо некаторыя палітвязні адбылі тэрміны свайго пакарання. На 11 кастрычніка 2022 года прызнаных беларускімі палітычнымі зняволенымі было 1352 чалавекі.