Колькасць прызнаных палітвязнямі ў Беларусі перавысіла 1400 чалавек
10 лістапада 2022
148

Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 35 чалавек 10 лістапада 2022 года. Агульная іх колькасць дасягнула 1424 чалавекі.

Новымі палітзняволенымі прызнаны Данііл Вітуноў, Павел Далгакоў, Сяргей Жогла, Мікалай Завадскі, Антон Касцючэнка, Анастасія Кізім, Ксенія Котава, Уладзімір Лысак, Віктар Мацяйковіч, Віктар Мазанік, Алесь Папковіч, Ян Папковіч, Уладзімір Паўлаў, Яўгені Рагуцкі, Інга Рэйдальф, Карына Рэйдальф, Віталь Рыбакоў, Аляксандр Семашка, Артур Хлуч, Кацярына Якаўлева, Дзмітрый Русецкі, Мікіта Адзінец, Сяргей Асановіч, Яўген Афанасенка, Анастасія Буткевіч, Дзмітрый Гурэеў, Арцём Заблоцкі, Антон Камароўскі, Аляксандр Карзюк, Андрэй Кунцэвіч, Рыгор Парамонаў, Аляксей Пратаповіч, Арцём Парфененка, Вячаслаў Сыраежка, Павел Шчэрбін.

Вітуноў, Далгакоў, Жогла, Завадскі, Касцючэнка, Кізім, Котава, Лысак, Мацяйковіч, Мазанік, Алесь Папковіч, Ян Папковіч, Паўлаў, Рагуцкі, Інга Рэйдальф, Карына Рэйдальф, Рыбакоў, Семашка, Хлуч, Якаўлева ўзяты пад варту альбо асуджаны па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Па ч.2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) абвінавачаны Дзмітрый Русецкі.

Для адбыцця пакарання ў калоніі па ч.1 арт.342 КК накіраваны Адзінец, Асановіч, Афанасенка, Буткевіч, Гурэеў, Заблоцкі, Камароўскі, Карзюк, Кунцэвіч, Парамонаў, Пратаповіч, Парфененка, Сыраежка, Шчэрбін.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі”, – гаврыцца ў заяве праваабаронцаў.

Яны патрабуюць ад лукашэнкаўскіх улад неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Нагадаем, што на 5 лістапада 2022 года агульная лічба тых, хто адбывае пакаранне ці падазраваецца ў злачынствах з-за палітычных прычын, была 1394 чалавек.