Кракаўскія беларусы прынялі ўдзел у акцыі супраць вайны ва Ўкраіне
11 кастрычніка 2022
153

Украінцы ў Кракаве арганізавалі 10 кастрычніка 2022 года антываенную акцыю. Да яе далучыліся беларусы і палякі.

10 кастрычніка на галоўнай плошчы каля помніка Адама Міцкевіча адбылася вялізная дэманстрацыя супраць вайны і таго, што адбываецца ў апошнія дні”, – распавядае тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

Падобныя акцыі былі намечаны 10 кастрычніка 2022 года таксама ў Варшаве і Гданьску, піша “Газета Выборча”.

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”