Кракаўскія беларусы выйшлі на акцыю салідарнасці з футбалістам Хамутоўскім
1 кастрычніка 2022
154

Затрыманне лукашэнкаўскімі ўладамі свабоднага спартоўца Васіля Хамутоўскага выклікала абурэнне ў дыяспары. У Кракаве 1 кастрыніка 2022 года нашы суайчыннікі выйшлі на акцыю салідарнасці з ім.

Мы требуем свободу Василию Хомутовскому! Свободу! Свободу!” – скандзіравалі ўдзельнікі акцыі. У ёй прынялі ўдзел больш за 20 чалавек, перадае тэлеграм-канал Athletes for Freedom.

Нагадаем, што Хамутоўскі быў затрыманы 30 верасня 2022 года

Праўладны тэлеграм-канал “Сводки центра” называе Хамутоўскага здраднікам, які, “вернулся в страну за качественными медуслугами, которые в Беларуси в разы дешевле, чем за рубежом”. Там жа размешчана пакаяннае відэа з нім.

Хамутоўскі прызнае, што ў 2020 годзе, падчас акцый пратэсту, ён выходзіў на праезную частку. Цяпер у адносінах да спартоўца ўзбуджана крымінальная справа. Апошнім часам ён працаваў ва Ўкраіне, быў трэнерам брамнікаў ФК “Львоў”.

Нягледзячы на небяспечнасць прыезду ў Беларусь, многія сумленныя грамадзяне, якія праявілі сваю пазіцыю ў 20202 годзе, грэбуюць перасцярогамі. Так, 3 жніўня 2022 года стала вядома пра затрыманне двух беларусаў, якія некалькі гадоў жывуць у Польшчы. Абодва яны прыехалі на Радзіму ў госці да сваякоў. Яшчэ раней сілавікі затрымалі супрацоўніцу EPAM – яна вярнулася з Літвы ў Беларусь.

Фота і відэа: тэлеграм-канал Athletes for Freedom