
Беларуская бягуха-эмігрантка Крысціна Ціманоўская заняла першае і другое месцы ў чэмпіянаце Польшчы па легкай атлетыцы.
«Раскрываю карты. Чемпионат Польши среди клубов. 1-место индивидуально и 2-е место среди команд», – перадае словы Ціманоўскай з Instagram Tribuna.com.
Спартсменка выступала за каманду AZS AWF з Варшавы.
Чэмпіянат праходзіў у Карпачы – горадзе на паўднёвым захадзе Польшчы. У камандным спаборніцтве лепшай стала каманда з Беластоку, якая набрала 60 ачкоў. Каманда AZS AWF Warszawa здабыла 56 ачкоў.
У індывідуальных забегах Крысціна Ціманоўская ўзяла 11,58 ачкоў, што аказалася лепшым вынікам спаборніцтва ў гэтай катэгорыі, перадае Polsatsport.
Нагадаем, што беларуская лёгкаатлетка пасля Алімпійскіх гульняў у Токіа год таму эмігравала ў Польшчу, атрымаўшы гуманітарную візу.
Фота: тэлеграм-канал “Баста“
Матэрыялы па тэме: