Латушка перадаў ў Швецыю абгрунтаванне для крымінальнага пераследу лукашыстаў
20 студзеня 2023
135

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка сустрэўся з паслом Швецыі ў Польшчы і перадаў яму прававое абгрунтаванне міжнароднага суда над Аляксандрам Лукашэнкам і прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Таксама на беларуска-шведскай сустрэчы была абмяркавана сінхранізацыя санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі, узмацненне санкцыйнага ціску на рэжым, ліквідацыя санкцыйных прабелаў ва ўжо прынятых санкцыях.

На думку Паўла Латушкі, міжнародны трыбунал за агрэсію супраць Украіны, юрысдыкцыя якога акрамя Лукашэнкі павінна распаўсюдзіцца на прадстаўнікоў вышэйшага ваеннага і палітычнага кіраўніцтва Беларусі, паведамляе 20 студзеня 2023 года тэлеграм-канал Аб’яднанага пераходнага кабінета.

19 студзеня 2023 Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю, якая заклікае стварыць міжнародны трыбунал па расследаванні ваенных злачынстваў Расіі ва Ўкраіне. разглядаць на трыбунале рэкамендуюць дзеянні не толькі Ўладзіміра Пуціна і расійскага кіраўніцтва, але і Лукашэнкі, перадае “Радыё Свабода”.

У кастрычніку 2022 года камітэт па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАСЕ) аднагалосна ўхваліў праект рэзалюцыі па стварэнні спецыяльнага міжнароднага трыбунала па злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі супраць беларускага народа. Лукашэнку і яго атачэнне абвінавачваюць у дапамозе агрэсіі Расіі супраць Украіны і злачынствах супраць народа Беларусі, якія разглядаюцца як злачынствы супраць чалавечнасці.

Фота: тэлеграм-канал Аб’яднанага пераходнага кабінета