Латвійскі Сейм заклікаў не выдаваць візы грамадзянам Беларусі
11 жніўня 2022
146

Латвійскія дэпутаты прапанавалі краінам Еўрасаюза неадкладна прыпыніць выдачу і дзеянне турыстычных і ўязных віз для грамадзян Расіі ды Беларусі. Аб гэтым гаварыцца ў заяве, якой Расія прызнана дзяржавай, якая падтрымлівае тэрарызм.

За гэты дакумент прагаласавалі 67 парламентароў, піша rus.delfi.lv.

Дзеянні Расіі ва Украіне расцэньваюцца як мэтанакіраваны генацыд украінскага народа. Латвійскія дэпутаты катэгарычна асуджаюць расійскае ўварванне ва Украіну, якое вядзецца з дапамогай рэжыму Лукашэнкі.

Латвійскі парламент заклікае еўраатлантычную супольнасць і партнёраў узмацніць падтрымку Украіны, увесці ўсеабдымныя санкцыі супраць Расіі, а таксама Беларусі як прыхільніцы расійскай агрэсіі.

Не прымалі ўдзел у галасаванні дэпутаты ад “Згоды”, а таксама незалежныя дэпутаты Юлія Сцепаненка і Любоў Швецова.