Латвійскі ўрад падтрымаў абмежаванні ў выдачы віда на жыхарства для грамадзян РБ
7 верасня 2022
138

Кабінет міністраў Латвіі падтрымаў папраўкі да іміграцыйнага закону, якія прадугледжваюць устанаўленне больш строгіх умоў у дачыненні да выдачы відаў на жыхарства грамадзянам Расеі і Беларусі. Гэта тлучачыцца неабходнасцю ўмацавання нацыянальнай бяспекі.

Папраўкі да іміграцыйнага закону таксама прадугледжваюць, што да 30 чэрвеня 2023 года будзе прыпынена выдача неаднаразовых часовых дазволаў на пражыванне грамадзянам Расіі і Беларусі, за выключэннем асоб, якія пражываюць у Латвіі ў доўгатэрміновай перспектыве, такіх як былыя грамадзяне Латвіі або неграмадзяне, якія не маюць права на атрыманне пастаяннага віду на жыхарства або статусу пастаяннага жыхара EС з-за адсутнасці ведаў нацыянальнай мовы. 

Выключэнне таксама складаюць былыя студэнты або даследчыкі, якія хочуць працягнуць сваё знаходжанне ў Латвіі пасля заканчэння навучальнага або даследчага праекта, асобы, якія атрымалі права на працу ў Латвіі, за якіх аплочаныя падаткі, і кіраўніцтва фірмаў-стартапаў. Асобаў з апошняй катэгорыі абяцаюць правяраць асабліва пільна органы нацбяспекі.

Новыя нормы, прадугледжаныя заканадаўствам, не датычацца права заяўнікаў міжнароднай абароны на атрыманне адпаведнага статусу міжнароднай абароны, адзначаецца на сайце Кабінета міністраў Латвіі.

Нагадаем, што ў сярэдзіне жніўня 2022 года латвійскія ўлады разглядалі магчымасць адабрання віда на жыхарства (ВНЖ) ў грамадзян Беларусі і Расіі. Выключэннем моглі складаць толькі тыя, хто знаходзіцца ў шлюбе з грамадзянамі Латвіі.

Таксама міністэрства ўнутраных спраў Латвіі распрацавала папраўкі да Закона аб іміграцыіпа якім латвійскім працадаўцам прыйдзецца перапыніць працоўныя адносіны з грамадзянамі Расіі і Беларусі, калі ў тых няма статусу пастаяннага жыхара ЕС.